Яўген Пуставы стаў спікерам на дыялогавай пляцоўцы «У рэжыме праўды» ў Полацку. Што абмеркавалі на сустрэчы?

09.02.2022

У Полацку прайшла дыялогавая пляцоўка «У рэжыме праўды». Спікерам выступіў палітычны аглядальнік СТВ і аўтар рубрыкі «Палітыка без гальштукаў і купюр» Яўген Пуставы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Ключавай тэмай на сустрэчы з актывістамі Полацкага раёна стаў маючы адбыцца рэферэндум. У прыватнасці, удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмяркоўвалі, як ствараўся праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі і чаму ў яе аснову ляглі актуальныя для сучаснага грамадства тэзісы.

Беларусь за гады незалежнасці дасягнула шмат чаго. І зараз надышоў час зрабіць апгрэйд па ўсіх напрамках, каб выбудоўваць далейшы шлях развіцця.

Яўген Пвуставы, палітычны аглядальнік СТВ:

Беларусы прыйдуць на рэферэндум і вызначацца, за якую Канстытуцыю яны выступаюць, гэта значыць заканадаўча будзем далей развівацца.

Сёння мы ў Полацку працуем. Полацак, можна сказаць, гэта калыска беларускай дзяржаўнасці, таму вельмі важна, вельмі адказна паразмаўляць з крывічамі, дзе сапраўды народнае веча, сход быў у крыві крывічоў. Замацаванне УНС, мне здаецца, найважнейшае ў Канстытуцыі, калі будзе парытэт улад.

Дыялогавая пляцоўка ў Полацку завяршае серыю дыскусій у Віцебскай вобласці. У «Рэжыме праўды» раней ужо размаўлялі ў Наваполацку, Віцебску і Оршы.

http://www.ctv.by