Папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей - асноўная задача рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом!".
У рамках другога этапа ратавальнікі Полацкага падраздзялення МНС, сустрэліся з наведвальнікамі цэнтра для дзённага знаходжання інвалідаў.
Работнікі МНС частыя госці ва ўстанове, і вядома імкнуцца прыдумаць для наведвальнікаў найбольш цікавыя формы падачы інфармацыі. На гэты раз у рамках акцыі "Бяспека ў кожны дом!" прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства раскрыць "Сакрэт бяспекі".
– Як вы думаеце, у чым сакрэт вашай бяспекі? – пацікавілася ў наведвальнікаў цэнтра інспектар прапаганды полацкага падраздзялення МНС Тая Мацялёнак.
Адказы ўдзельнікаў на гэта пытанне былі вельмі разнастайныя: хтосці распавёў пра тое, як небяспечна перагружаць электрычную сетку, некаторыя ўдзельнікі распавялі, як небяспечна тапіць няспраўную печ і карыстацца адкрытым агнём і, вядома, не забыліся пра самую распаўсюджаную прычыну – неасцярожнае абыходжанні з агнём.
Калі пачалася гульня, прысутныя змаглі пераканацца ў тым, што былі абсалютна правы ў сваіх развагах і змаглі без асаблівай цяжкасці адгадаць усе сакрэты, прапанаваныя работнікамі МНС і з вялікім задавальненнем, паглядзелі відэа фільм «Бяспека ў кожны дом».
– Як правільна скарыстацца вогнетушыцелем пры пажары? – задаў пытанне прысутным старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі полацкага падраздзялення МНС Міхаіл Арлоў пераходзячы да «Сакрэтаў-памочнікаў».
Вядома наведвальнікі цэнтра без праблем адказалі і на гэта пытанне, і без цяжкасці прадэманстравалі свае навыкі. Не застаўся без увагі і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, разам з ратавальнікамі ўдзельнікі ўспаміналі аб правілах яго эксплуатацыі.
Тэматычнае мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы, а гульнявая форма правядзення акцыі ў выглядзе гульні «Сакрэт бяспекі» дапамагла ўдзельнікам лепш узгадаць і замацаваць важныя правілы бяспекі.
У завяршэнні мерапрыемства прысутным работнікі МНС раздалі буклеты па бяспецы.