Галоўнымі экспертамі дыялогавай пляцоўкі выступілі Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама і Святлана Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Парламентарый спынілася на пытаннях, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Пасланні Кіраўніка дзяржавы да беларускага народа і Нацыянальнага схода: унутраная і знешнеэканамічная палітыка; каштоўнасныя арыенціры беларусаў; сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі; захаванне гістарычнай памяці; захаванне сямейных традыцый і каштоўнасцяў; развіццё сістэм аховы здароўя і адукацыі; захаванне сямейных традыцый і каштоўнасцяў; патрыятычнае выхаванне насельніцтва; клопат пра сваё здароўе; сацыяльная адказнасць грамадзян.
Асаблівы акцэнт у выступленні быў зроблены на пытаннях падтрымкі моладзі.
- У нашай краіне кіраўнік дзяржавы пазначыў працу з моладдзю асноўным напрамкам сацыяльна-эканамічнай палітыкі, а саму моладзь - стратэгічным рэсурсам дзяржавы, падкрэсліла Святлана Уладзіміраўна. Сёння ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця і раскрыцця яе патэнцыялу.
Таксама Святлана Адзінцова закранула пытанні струдатрадаўскага руху, працаўладкавання, практыкапрымяняльнасці атрыманых ведаў, развіцця настаўніцтва, стварэння навукова-вытворчых кластараў і забеспячэння цеснай сувязі адукацыі і вытворчасці.
У сваю чаргу Ігар Марковіч спыніўся на пытаннях стану і перспектывах развіцця горада Полацка.
Шмат робіцца ў Полацкім рэгіёне, у краіне, каб жыццё нашых грамадзян станавілася лепш, адзначыў Ігар Іванавіч. - Разам нясем адказнасць за будучыню Беларусі. Упэўнены, што справімся з любымі выклікамі часу, вырашым праблемы, таму што мы - адна каманда.
У фармаце адкрытага дыялогу Святлана Уладзіміраўна і Ігар Іванавіч абмеркавалі са студэнтамі і выкладчыкамі пытанні захавання гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання моладзі.
Удзельнікаў сустрэчы хвалявалі пытанні, якія тычацца развіцця Полацкага рэгіёну: плануемыя у Год гістарычнай памяці мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці; наяўнасць прадпрыемстваў па перапрацоўцы адходаў; раздзельны збор смецця; узровень забруджвання паветра ў Полацку і Наваполацку; тэрмін ўводу ў эксплуатацыю аўтамабільнага моста ў Наваполацку.
Крынiца: pvestnik.by