• Адказна падыходзце да выбару абутку для дзіцяці (рабрыстая падэшва, невысокія абцасы, захоўваючы цяпло ўнутраны матэрыял абутку).
• У выпадку пераахаладжэння адвядзіце дзіця ў цёплае месца, зменіце адзенне на сухое і цёплае, дайце цёплую салодкую гарбату. Калі маляню дрэнна - выклікайце лекара.
• Пры хадзе не спяшаецеся, гледзіце пад ногі і выбірайце больш бяспечны ўчастак дарогі. Імкніцеся трымацца за поручні, калі яны ёсць. Калі падаеце, па магчымасці, спрабуйце максімальна згрупавацца і зваліцца на бок, не выстаўляйце ў бакі рукі ці ногі; максімальна пазбягайце падзення на спіну, удару патыліцай; калі падаеце, выпусціце з рук маёмасць і не цягніце за сабой дзіця, калі трымаеце яго за руку.
Калі ўсё ж такі ўпалі, не спрабуйце адразу ўстаць! Паспрабуйце вызначыць, што траўміравана, паклічце на дапамогу або патэлефануйце па мабільным тэлефоне па нумары 103. Не панікуйце, не спрабуйце самастойна ўправіць вывіх/пералом: лячэннем траўм павінен займацца спецыяліст!
• Не хадзіце пад ледзяшамі і месцамі магчымага сходу снежных мас з дахаў дамоў, навучыце гэтаму сваіх дзяцей. Таксама растлумачце ім, што катацца па слізкай дарожцы, асабліва гуртом, небяспечна падзеннем і траўміраваннем.
• Не дапускайце хаджэння і гульняў на лёдзе змёрзлых вадаёмаў, асабліва з дзецьмі!
• Навучыце дзяцей правільна і бяспечна катацца на цюбінгах, лыжах, каньках, санках. Пры занятку зімовымі відамі спорту выкарыстоўвайце ахоўныя сродкі: накаленнікі, налакотнікі, шлем. Не пакідайце дзяцей без нагляду падчас гульняў.
Згодна з дадзенымі Полацкай дзіцячай паліклінікі, сярод зарэгістраваных у студзені 2022 года траўм 43% займаюць «галалёдныя». Важкі працэнт траўм - бытавыя, а гэта значыць, што бацькі па-ранейшаму не сочаць за бяспекай дзяцей дома, не вучаць іх прадбачыць наступствы бестурботных гульняў, не ўлічваюць недастатковую фізічную падрыхтоўку сваіх дзяцей.
Правілы эксплуатацыі цюбінга
• Цюбінг прызначаны для катання з гор, абсталяваных спецыяльна падрыхтаванай снежнай трасай. Памятайце: цюбінг не мае тармазной прылады!
• Экіпаж складаецца з аднаго чалавека вагой не больш за дапушчальны пры эксплуатацыі канкрэтнай мадэлі.
• Тэмпература эксплуатацыі ад 0°С да –20°С.
• Транспартаваць чалавека на цюбінгу варта за транспарціровачны трос.
• Забараняецца:
— карыстацца цюбінгам у стане алкагольнага ап'янення, скакаць на ім, ездзіць з гор стоячы, а таксама катацца з гор, пакрытых расліннасцю, дрэвамі і хмызняком;
— катацца з трамплінаў і па снежнай ці ледзяной паверхні з выступаючымі камянямі ці іншымі перашкодамі;
— скочвацца са схілаў, дзе ёсць абрывы;
— сумяшчаць цюбінг з транспартнымі сродкамі. Магчымы траўматычныя наступствы, небяспечныя для жыцця і здароўя.
СТРОГА ВЫКОНВАЙЦЕ ІНСТРУКЦЫЮ ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ ЦЮБІНГА (для прадухілення цяжкіх траўм і магчымасці згубы дзіцяці!). Парушэнне яе патрабаванняў прыводзіць да трагедый.
Калі ласка,
будзьце адказнымі!