Аб наступствах неабдуманага ўдзелу ў масавых мерапрыемствах папярэджвае пракуратура Полацкага раёна

07.02.2022

У 2022 годзе ў Рэспубліцы Беларусь плануецца правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму. Таму не лішнім будзе нагадаць аб тых прававых наступствах, якія могуць наступіць для грамадзян у выпадку парушэння патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» (далей - Закон) устаноўлены парадак арганізацыі і правядзення ў Рэспубліцы Беларусь сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання і іншых масавых мерапрыемстваў. Ён накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, гарантавання грамадскай бяспекі і парадку пры правядзенні гэтых мерапрыемстваў на вуліцах, плошчах і ў іншых грамадскіх месцах.

Ч.1 арт.24.23 КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць удзельніка ці іншай асобы за парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў або іншай асобай.

За падобныя парушэнні пагражае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 100 БВ (да 3200 рублёў), ці грамадскія працы, ці адміністрацыйны арышт.

Калі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання аднаму або некалькім асобам або прычыненне ўрону ў буйным памеры, надыходзіць ужо крымінальная адказнасць. Санкцыя арт.369-3 КК прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на такi самы тэрмін.

Крымінальная адказнасць за арганізацыю масавых беспарадкаў, удзел або падрыхтоўку да іх прадугледжана арт.293 КК Рэспублікі Беларусь. Указаныя грамадска небяспечныя дзеі караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.

Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжаных арт.293 КК, прыводзяць да адказнасці па арт.342 КК, санкцыя якой — пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4- х гадоў.

ПІКЕТАВАННЕ Да мерапрыемстваў, правядзенне якіх павінна адпавядаць заканадаўству аб масавых мерапрыемствах, згодна з арт.2 Закона адносіцца і пікетаванне. Да пікетавання дадзенай нормай аднесена публічнае выказванне грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў або пратэсту (без шэсця) не толькі групай грамадзян, але і адным грамадзянінам. У сувязі з гэтым размяшчэнне грамадзянінам незарэгістраванай сімволікі, напрыклад, у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга для ўсеагульнага агляду, у тым ліку на вокнах, балконах, будынках, з'яўляецца публічным выказваннем грамадска-палітычных і іншых інтарэсаў альбо пратэсту.

ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСАЎ

Асобна трэба спыніцца на неабходнасці выканання патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў.

Размешчаныя ў інтэрнэце пагрозы, абразы ў адрас дзяржслужачых, членаў выбарчых камісій у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў, а таксама ў адрас іх сем'яў падпадаюць пад крымінальную адказнасць. Згодна з ч.1 арт.366 КК пагроза насіллем, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, або іх блізкіх у мэтах перашкоды законнай дзейнасці або прымусу да зменыхарактару дзейнасці або з помсты за выкананне службовых абавязкаў або грамадскага доўгу караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да 7 гадоў.

За размешчаны ў сетцы Інтэрнэт паклёп арт.188 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне аж да 3 гадоў пазбаўлення волі. Не лішнім будзе ведаць, артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што дзяржавай гарантуецца свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Крымінальна-караным дзеяннем таксама з'яўляецца прымус асобы да выканання або невыканання якога-небудзь дзеяння, учыненага пад пагрозай прымянення насілля да яго або яго блізкіх, знішчэння або пашкоджання іх маёмасці, распаўсюджвання паклёпніцкіх або абвяшчэння іншых звестак, якія яны жадаюць захаваць у тайне, альбо пад пагрозай ушчамлення правоў, свабод і законных інтарэсаў гэтых асоб, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Санкцыя артыкула 185 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае максімальнае пакаранне да 2 гадоў абмежавання волі.

Т.Л.Шабека, старшы памочнік
пракурора Полацкага раёна.

https://www.pvestnik.by/?p=82946