Аб бяспецы са студэнтамі

07.02.2022

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў медыцынскім і лясным каледжах у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом».

Папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей - асноўная задача прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом!».

У рамках другога этапу работнікі Полацкага падраздзялення МНС сустрэліся з навучэнцамі медыцынскага і ляснога каледжаў.

Ратавальнікі распавялі прысутным аб мэтах праводзімай акцыі, аб пажарах, якія адбыліся ў раёне і прычынах іх узнікнення, нагадалі аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
У чарговы раз нагадалі аб мабільным дадатку для планшэтаў і смартфонаў - «МНС Беларусі: дапамога побач!». У рамках мерапрыемстваў ратавальнікі правялі тэматычныя віктарыны і конкурсы, на замацаванне ведаў бяспекі.

Усе тэматычныя мерапрыемствы прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы, а гульнявая форма правядзення акцыі ў выглядзе гульні «Сакрэт бяспекі» дапамагла студэнтам лепш засвоіць і замацаваць важныя правілы бяспекі.

У завяршэнні мерапрыемства прысутным навучэнцам работнікі МНС прадэманстравалі відэафільм «Бяспека ў кожны дом» і ўручылі буклеты па бяспецы.