На кантролі ў ратавальнікаў участкі для правядзення рэферэндуму

07.02.2022

Работнікі Полацкага падраздзялення МНС правялі маніторынг супрацьпажарнага стану аб'ектаў, у якіх плануецца размяшчэнне ўчасткаў для правядзення рэферэндуму.

Усяго на тэрыторыі Полацкага раёна размешчаны 51 участак для правядзення рэферэндуму.

Адзін і самых адказных момантаў для работнікаў МНС – забеспячэнне бяспекі членаў выбарчых камісій і грамадзян, якія прымуць удзел у выбарах. Работнікі МНС надаюць асаблівую ўвагу на размяшчэнне ўчасткаў для галасавання ў памяшканнях, забяспечаных эвакуацыйнымі выхадамі, якія адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі аддзела правяраюць спраўнасць сістэм пажарнай аўтаматыкі і супрацьдымнай абароны, сетак і крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння, утрыманне шляхоў эвакуацыі і эвакуацыйных выхадаў, наяўнасць неабходнай колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама свабодных праездаў і пад'ездаў да аб'ектаў, – першы намеснік начальніка Полацкага падраздзялення МНС Андрэй Рогаў.

Работнікі МНС рэкамендавалі кіраўнікам аб'ектаў правесці пазапланавыя супрацьпажарныя інструктажы і навучыць работнікаў мерам пажарнай бяспекі. А таксама - на час правядзення выбараў прызначыць адказных асоб за пажарную бяспеку і забяспечыць іх дзяжурства.

Падчас правядзення маніторынгаў работнікі МНС уручылі кіраўнікам аб'ектаў, на якіх выяўлены парушэнні, рэкамендацыі па іх устараненню. Асноўнымі парушэннямі на ўчастках сталі: не адпаведнасць планаў эвакуацыі, адсутнасць знакаў бяспекі, недастатковая колькасць першасных сродкаў пажаратушэння, адсутнасць магчымасці вольнага адчынення дзвярэй знутры без ключа, выкарыстанне памяшканняў не па прызначэнні.

Усе парушэнні патрабаванняў бяспекі павінны быць ліквідаваны кіраўнікамі аб'ектаў у бліжэйшы час.