Полацкі РАУС прызнаны лепшым у Віцебскай вобласці па выніках службовай дзейнасці за 2021 год

04.02.2022

У Віцебску падвялі вынікі службовай дзейнасці за 2021 год.

Пасяджэнне калегіі УУС Віцебшчыны адбылося пры ўдзеле міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова.

Падводзячы вынікі мінулага года, начальнік аблупраўлення палкоўнік міліцыі Андрэй Любімаў запэўніў: у цэлым віцебская міліцыя спрацавала дастаткова ўпэўнена, што дазволіла захаваць кантроль над крымінагенным становішчам.

Традыцыйна на высокім узроўні была забяспечаная грамадская бяспека пры правядзенні значных культурна-масавых мерапрыемстваў міжнароднага і рэспубліканскага значэння.

— Разам з тым для нас відавочныя і «тонкія месцы», на якія павінны накіраваць дадатковыя намаганні, - працягнуў Андрэй Любімаў. - Сярод першарадных задач - прафілактыка злачынстваў сярод непаўналетніх, у побыце, у грамадскіх месцах, спыненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, экстрэмісцкіх, а таксама ў сферы аграпрамысловага комплексу. Павышанай увагі патрабуе і дарожная абстаноўка ў рэгіёне.

У маючым адбыцца перыядзе адной з галоўных задач з'яўляецца забеспячэнне грамадскай бяспекі ў перыяд рэферэндума.

На мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў і ўшанаванне падраздзяленняў, прызнаных лепшымі ў 2021 годзе. Пераходзячых прызоў «Святы Георгій – Узнагарода ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама» і службовых аўтамабіляў удастоіліся калектывы Шаркаўшчынскага, Сенненскага, Віцебскага і Полацкага райаддзелаў.

https://www.pvestnik.by/?p=82847