«У нас свой шлях, свая будучыня, якую вызначаем мы самі»: Вольга Сапун

03.02.2022

Вольга Сапун, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама:

- Штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу - гэта заўсёды важная падзея.

Кожны раз выступ праходзіць у новым фармаце, з новымі падыходамі. На гэты раз не атрымалася ў прамым эфіры ўсё пачуць, але ўжо ў паўторнай трансляцыі многія моманты запомніліся асабліва. У іх ліку - неабходнасць беларусаў быць моцнымі духам і ўмець супрацьстаяць знешнім выклікам, быць адзінымі і несці адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне, у рэгіёне.

Кіраўнік дзяржавы не проста пазначыў прыярытэты развіцця краіны, але і натхніў кожнага з нас задумацца, які ўклад ён гатовы зрабіць у будучыню Беларусі. У нас свой шлях, свая будучыня, якую вызначаем мы самі. І маючы адбыцца рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца 27 лютага, — яркае таму пацверджанне. Упэўнена, усім зразумела: трэба ісці сваім шляхам, разам будаваць будучыню краіны, абапіраючыся на традыцыі і гісторыю свайго народа.

https://www.pvestnik.by/?p=82811