У Полацку працягваюцца пошукі дзяцей, якія патанулі ў Заходняй Дзвіне

06.01.2022

Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў прыняў удзел у працоўнай нарадзе па пытанні арганізацыі і правядзення пошукавых работ на рацэ Заходняя Дзвіна.

Трагедыя адбылася ў Полацкім раёне ў канцы снежня мінулага года, пошукавыя работы двух хлопчыкаў, якія праваліліся пад лёд, праводзяцца ўжо тыдзень.

На месцы трагедыі разгорнуты лагер, дзе праводзяць пошукавыя работы ратавальнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «Зубр» МНС Рэспублікі Беларусь, пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада «Віцязь» Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, вадалазы Мінскага і Віцебскага АСВОД. На сённяшні дзень у пошукавых работах задзейнічана больш за 40 чалавек асабовага складу, сярод іх 17 вадалазаў, 13 адзінак тэхнікі, сучасныя аэралодкі «Пірання».

Пошукавыя працы ўскладняюцца вялікай хуткасцю плыні ракі, перападамі глыбінь і разнастайнасцю рэльефу дна. У існуючых умовах надвор'я ўтвараецца значная колькасць шугi і затораў, пад вадой бачнасць практычна нулявая.

https://www.pvestnik.by/?p=81649