«Гэты дзяржаўны орган будзе не ўздзейнічаць на органы ўлады (на заканадаўчую галіну, выканаўчую, судовую), а ўзаемадзейнічаць», — сказаў Мікалай Шчокін.
Ён адзначыў, што Усебеларускі народны сход у пэўным сэнсе стане «калектыўным прэзідэнтам» і забяспечыць збалансаванасць галін улады. «Нас ніхто не засцеражэ ад таго, што прыйдзе нейкі вар'ят: усё бывае, знешняя інтэрвенцыя - усё можа быць. Таму Усебеларускі народны сход — гэта ўніверсальны механізм стрымлівання і адначасова нейкай перспектывы», — падкрэсліў палітолаг.