Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыёзапісе

06.01.2022

Для таго каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі пазнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята рашэнне зрабіць яго аўдыёверсію. Такі крок дазволіць слабавідушчым беларусам прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны.

Над праектам аўдыёзапісу працавала каманда Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Каб прачытаць усе 49 старонак тэксту, вядучым Паўлу Лазавіку і Надзеі Лысенка спатрэбілася 2 гадзіны. У праекце - 148 артыкулаў. Усе змены пачынаюцца з прэамбулы.

Азнаёміцца з аўдыёварыянтам праекта абноўленай Канстытуцыі Беларусі можна на сайтах Прэзідэнта Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.

https://www.pvestnik.by/?p=81625