- Працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вывучаючы дакумент, звярнуў увагу, на навацый — замацаванне за бацькамі абавязка рыхтаваць дзяцей да грамадска карыснай працы, прывіваць ім культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі. З іншага боку, дзяржава абавязваецца стварыць неабходныя ўмовы для развіцця патэнцыялу моладзі ў розных сферах. Асаблівая ўвага ў праекце таксама нададзена захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Такі комплексны падыход сёння асабліва важны для выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму. Спадзяюся, што гэтыя нормы знойдуць адлюстраванне ў канчатковым варыянце Асноўнага Закона.