- З першых радкоў праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь мы бачым, што дапаўненні звернуты на «захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту», «культурныя і духоўныя традыцыі».
Змены закрануць і захаванне гістарычнай памяці, бо гэта той падмурак, без якога немагчыма выхаваць маладое пакаленне належным чынам. На працягу многіх гадоў мы працуем у гэтым кірунку і бачым, што гэта тэма адгукаецца абсалютнай большасці маладых беларусаў. Неабходна захаваць і расказаць ім праўду аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвігу нашых продкаў і злачынствах нацыстаў. Замацаванне духоўных традыцый і гістарычнай памяці беларускага народа наш абавязак.
Змяняецца сучасны свет, мяняюцца стасункі паміж дзяржавамі, мяняюцца людзі. Любую дзяржаву можна заваяваць або разбурыць без адзінага стрэлу, калі падмяніць традыцыйныя каштоўнасці на перакручаныя паняцці. Мы ўсе бачым, як паўсюдна спрабуюць разбурыць традыцыйны інстытут сям'і. Калі гэтаму не паставіць заслон, мы разумеем, да чаго гэта можа прывесці. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацуюць паняцце шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны. Дадзены артыкул не ўшчаміць грамадзян Беларусі, паколькі аднаполыя шлюбы з'яўляюцца ненатуральнымі і разглядаюцца ва ўсіх традыцыйных рэлігіях як грэх. Пры гэтым асобна ўдакладняецца, што паміж мужам і жонкай у шлюбе ўстаноўлены роўныя правы. Асаблівая ўвага нададзена ўсебаковаму развіццю моладзі, падтрымцы дзяцей і моладзі, клопату аб пажылых людзях і інвалідах. Сацыяльна арыентаваная дзяржава гэта наш шлях.
У некалькіх артыкулах Канстытуцыі гаворыцца аб сацыяльнай адказнасці кожнага грамадзяніна і яго пасільным укладзе ў развіццё грамадства і дзяржавы. Гэта значыць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта не толькі мець непарушныя гарантыі сваіх правоў, але таксама гэта азначае мець пэўнае кола абавязкаў. Напрыклад, выхоўваць сваіх дзяцей патрыётамі сваёй краіны. Так і павінна быць: вопыт пакаленняў і стаўка на патэнцыял моладзі.