Дакументам вызначаны кошт на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых памяшканнях з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, якi складзе:
пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў:
- з 1 студзеня па 31 мая ўключна:
- у ацяпляльны перыяд – Br0,1494 за кубаметр;
- у летні перыяд – Br 0,5417 за кубаметр;
- з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,1977 за кубаметр;
пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – Br0,5417 за кубаметр незалежна ад сезона.
Пры адсутнасці ў доме ці кватэры прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, кошт яго выкарыстання ў месяц будзе разлічвацца з улікам колькасці пражываючых.
У дадзеным выпадку кошт з аднаго пражываючага:
- пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе Br4,33;
- пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) – Br12,46;
- пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка - Br7,04.
Калі ж у жыллі няма індывідуальных прыбораў індывідуальнага ўліку выдатку газу і ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, то кошт выкарыстання газу складзе: у ацяпляльны перыяд:
- з 1 студзеня па 31 мая - Br0,6312 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц;
- з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,6872 у летні перыяд:
з 1 студзеня па 31 мая - Br0,2367; з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br0,2577.
Устаноўлены таксама кошты выкарыстання звадкаванага газу, у тым ліку газу ў балонах. Так, адзін балон вагой 21 кг абыдзецца ў Br21,8.
Пастановай устанаўліваюцца тарыфы на электрычную энергію. У прыватнасці, у дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты:
- аднаставачны тарыф складзе Br0,1973 за 1 кВт.гадз;
- дыферэнцыраваны тарыф па двух часавых перыядах:
- у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – Br0,1381 за 1 кВт.гадз;
- у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – Br0,3946;
- дыферэнцыраваны тарыф па трох часавых перыядах:
- у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) – Br0,1184 за 1 кВт.гадз;
- максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) - Br0,3551;
- астатні час сутак - Br0,1381.
Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1354 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,2514.
Тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, складуць:
- за 1 Гкал цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - Br118,85;
- за 1 куб.м прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, - Br0,5688;
- за прыродны газ, які выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу:
- пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка Br4,55 з аднаго пражываючага ў месяц;
- Br13,08 – пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння);
- Br7,39 – пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 г.