Прызначаны новы губернатар Віцебскай вобласці

14.12.2021

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых губернатараў ў Віцебскую і Магілёўскую вобласці.

Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін назначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

«Што тычыцца, Аляксандр Міхайлавіч, Віцебскай вобласці. Гэта ваша радзіма, па маіх дадзеных, ды я і сам гэта адчуваю, вы неабыякавы да яе. Як і ўсе мы да той зямлі, на якой доўгі час працавалі і там, дзе мы людзьмі сталі. Там ваша ўсё», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Аляксандр Субоцін непасрэдна прымаў удзел у распрацоўцы новых падыходаў да развіцця Віцебскай вобласці, асабліва па вядзенні сельскай гаспадаркі на тэрыторыі рэгіёна, стварэнні інтэграцыйных структур на базе гаспадарак.

«Мы з вамі як з віцэ-прэм'ерам дамаўляліся аб тым, што сур'ёзна паглядзім, як ідуць справы ў Віцебскай вобласці. Мы больш не можам спакойна глядзець, як вырашаюцца некаторыя пытанні. А вырашаюцца яны не па ўсіх напрамках так, як мы думалі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы дамаўляліся, што за гэту зіму паглядзім некаторыя вытворчыя аб'яднанні — гэтыя інтэграцыйныя структуры — і зробім адпаведныя высновы».

https://www.pvestnik.by/?p=80970