У Полацку восьмы раз прайшоў рэспубліканскі конкурс аматарскага фільма «Я здымаю кіно» імя Юрыя Тарыча

13.12.2021

Сёлета было прадстаўлена 178 работ ад удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, у сямі намінацыях. Усе яны атрымалі прафесійную ацэнку журы і былі прадстаўлены шырокаму колу гледачоў, якія таксама змаглі выказаць свае сімпатыі праз інтэрнэт-галасаванне.

У кожнай з намінацый эксперты вызначылі пераможцаў у трох катэгорыях - дэбют, аматар і майстар.

Акрамя таго, на працягу двух дзён у Полацку праходзілі творчыя сустрэчы, дыскусіі, дабрачынныя кінапаказы, давалі майстар-класы мэтры беларускага кінамастацтва. Завяршылася свята цырымоніяй узнагароджання пераможцаў, сярод якіх — палачане. Гран-пры (катэгорыя «Майстар») у намінацыі «Гульнявы фільм» удастоены клуб «Байдарачнікі Полаччыны». І яшчэ 17 дыпломаў у палачан.

https://www.pvestnik.by/?p=80958