Гэта прафесійнае свята аб'ядноўвае прававедаў - людзей, якія не толькі ведаюць юрыспрудэнцыю, але і актыўна абараняюць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы.
«Ваша паўсядзённая дзейнасць адыгрывае значную ролю ў зацвярджэнні прынцыпу вяршэнства права і справядлівасці, — адзначыў Ігар Іванавіч. - Таму менавіта ад кампетэнтнасці і прафесіяналізму работнікаў суда залежаць надзейнасць прававой абароны грамадзян, а такім чынам, і захаванне ў грамадстве стабільнасці».
З пажаданнямі моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення на далейшыя прафесійныя дасягненні кіраўнік Полацкага раёна ўручыў заслужаныя ўзнагароды. За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі Ганаровымі граматамі Полацкага райвыканкама ўзнагароджаны Уладзімір Бясецкi, намеснік старшыні суда Полацкага раёна і г. Полацка, Наталля Сiпчанка, сакратар суда, Алена Курылёнак, сакратар судовага пасяджэння. Завяршылі сустрэчу знаёмствам з дзейнасцю суда Полацкага раёна і г. Полацка, зносінамi з супрацоўнікамі, зацікаўленым абмеркаваннем сацыяльна-эканамічнага развіцця полацкага рэгіёну.