З 13 снежня змяняецца схема руху маршруту № 6 «Наваполацк-Баравуха» праз мікрараён Аэрапорт

10.12.2021

З 13 снежня змяняецца схема руху маршруту № 6 «Наваполацк-Баравуха» праз мікрараён Аэрапорт.

Як растлумачылі ў ВАКТУП «Аператар перавозак», рух да прыпыначнага пункта «Матросава» будзе выконвацца па пр. Дойліда Іаана і вул. Грунвальдскай з прыпынкамі на ўсіх пунктах руху. Гэта значыць, у прамым напрамку пасля прыпыначнага пункта «Запалацце» наступны прыпыначны пункт - «Праспект Дойліда Іаана». У зваротным кірунку выключаюцца прыпыначныя пункты «Спартклуб» і «Энергазбыт».

https://www.pvestnik.by/?p=80894