Дабрачынная кампанія «Ёлка жаданняў»

07.12.2021

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа запускае штогадовую дабрачынную кампанію «Ёлка жаданняў», з мэтай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетных сем'яў, няпоўных сем'яў, прыёмных і апякунскіх сем'яў.

Вы можаце дапамагчы ў зборы навагодніх падарункаў, цацак, адзення, абутку, пісьмовага, спартыўнага, бытавога прыладдзя, прадуктовых набораў і іншае ці – адправіць СМС (для абанентаў МТС і Life) на нумар 553 (тэкст паведамлення: 1472 333 сумы ахвяравання)

ЗАЎВАГА: Параметры ў тэксце паведамлення – код Віцебскай абласной арганізацыі, код дабрачыннай кампаніі «Ёлка жаданняў», сума ахвяравання – неабходна падзяляць прабеламі.

Мы будзем удзячны ўсім, хто не застаўся абыякавым!07 12 21 15

Давайце разам выканаем дзіцячыя навагоднія мары!

НАШ АДРАС: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 39,

тэлефоны для даведак: 46-24-51, 74-09-68.

07 12 21 17