Новы год і Каляды - час карпаратываў, ранішнікаў, выхадных дзён і адпачынку. Дзед Мароз і Снягурачка - нязменныя ўдзельнікі навагодніх вечарынак. З нецярпеннем чакаюць прыходу сваіх любімых казачных персанажаў малыя. Тым часам як ніколі ўзнімаецца попыт на паслугі ў сферы правядзення навагодніх свят. Шмат для каго надыходзіць магчымасць нядрэнна падзарабіць.
Напярэдадні надыходзячых свят асаблівым попытам карыстаюцца такія паслугі, як:
- дзейнасць, звязаная з віншаваннем з Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення,
- дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў гутарковага жанру, якія выступаюць індывідуальна,
- прадастаўленне паслуг тамадой,
- музычна-забаўляльнае абслугоўванне ўрачыстых мерапрыемстваў,
- відэаздымка падзей,
- фотаздымка, выраб фатаграфій.
Для кагосці аказанне падобных паслуг становіцца дадатковай крыніцай даходаў. Аднак не трэба забываць, што такую дзейнасць можна ажыццяўляць толькі пасля выплаты адзінага падатку. Пры гэтым ажыццяўляць яе можна без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Перш чым пачаць займацца абраным відам дзейнасці, неабходна:
- не пазней за дзень, які папярэднічае дню пачатку ажыццяўлення ў каляндарным месяцы дзейнасці, падаць у падатковы орган пісьмовае апавяшчэнне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка;
- выплаціць адзіны падатак.
На падставе прадстаўленага апавяшчэння падатковы орган вылічыць адзіны падатак. Памер падатку будзе залежаць ад віду дзейнасці і населенага пункта, у якім яна будзе здзяйсняцца.
Адзіны падатак неабходна заплаціць не пазней за дзень, які папярэднічае дню пачатку ажыццяўлення дзейнасці. Пры гэтым звяртаем увагу, што пад ажыццяўленнем дзейнасці разумеюцца дзеянні, накіраваныя на рэалізацыю паслугі, у тым ліку прыняцце заказу на аказанне паслугі, а таксама іншыя аналагічныя дзеянні. Адпаведна, дзеянні, накіраваныя на рэалізацыю паслуг, у тым ліку размяшчэнне рэкламы аб прадастаўленні паслуг, а таксама прыняцце заказаў на іх выкананне, разглядаюцца ў якасці аб'екта падаткаабкладання адзіным падаткам.
Стаўка адзінага падатку для фізічных асоб у месяц па відах дзейнасці складае: музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў гутарковага жанру, якія выступаюць індывідуальна, прадастаўленне паслуг тамадай; дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення па горадзе Полацку - 89 рублёў, па Полацкім раёне -63 рублі, фотаздымка, выраб фатаграфій па горадзе Полацку - 81 рубель, па Полацкім раёне - 63 рублі, відэаздымка падзей па горадзе Полацку - 94 рубля, па Полацкім раёне - 68 рублёў.
Звяртаем увагу, што калі будзе ўстаноўлена, што грамадзянін ажыццяўляў дзейнасць без выплаты адзінага падатку, то ён павінен будзе заплаціць падатак па дзейнай стаўцы. Пры выяўленні паўторных фактаў парушэння – падатак давядзецца заплаціць у пяціразовым памеры.
Акрамя таго, да фізічнай асобы, якая не заплаціла або не поўнасцю заплаціла адзіны падатак, прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе штрафу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Таму перш чым прыступаць да дзейнасці і дарыць навагодні настрой людзям, трэба папярэдне апавясціць падатковую інспекцыю і заплаціць адзіны падатак.
Галоўны спецыяліст
юрыдычнага аддзела
інспекцыі МПЗ па Полацкім раёне
Ю.П.Цясто
Намеснік начальніка інспекцыі
Н.С.Шаламаева