Беларуская чыгунка ў перыяд з 27 снежня па 9 студзеня прызначыла дадатковыя цягнікі, а таксама павялічыла перыядычнасць курсіравання

06.12.2021

Беларуская чыгунка ў перыяд з 27 снежня па 9 студзеня прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, а таксама павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальным і рэгіянальным паведамленнях.

У графіку руху цягнікоў на 2021/2022 гады прызначаны новы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №639/640 Полацк-Орша-Полацк з бесперасадачнай групай прычапных вагонаў паведамленнем Полацк-Масква-Полацк, якія курсіруюць цягнікамі №639/56-55/640 з прыпынкамі на станцыях Смаленск і Вязьма. Таксама пусцяць цягнік міжрэгіянальных ліній эканом класа №657/658 Брэст-Полацк-Брэст, маршрут руху будзе праходзіць праз Круляўшчызну, Маладзечна, Мінск, Баранавічы, Лунінец, Пінск.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце БЧ, у мабільным дадатку «БЧ.Мой цягнік», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.

https://www.pvestnik.by/?p=80814