Стартаваў Тыдзень дружалюбнага супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і кітайскай правінцыі Шаньдун у рамках IX Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыя. Перспектыва». Удзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся ў анлайн-рэжыме, прыняў і Полацкі раён, які ўжо мае два кітайскіх горада-пабраціма.
У рамках афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Тыдня дружалюбнага супрацоўніцтва першым намеснікам старшыні Полацкага райвыканкама С. Д. Лейчанка падпісаны пратакол аб намерах заключэння пабрацімскіх адносін з гарадской акругай Дэчжоў правінцыі Шаньдунь, з якой плануецца развіваць сувязі па шырокаму колу кірункаў.
https://www.pvestnik.by/?p=80736