95-годдзе творчай дзейнасці адзначыла адно з найстарэйшых літаратурных аб'яднанняў нашай краіны - Наддзвіне

02.12.2021

Святочнае мерапрыемства прайшло ў Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, падчас якога гучала шмат добрых слоў і ўспамінаў аб дзейнасці аб'яднання і таленавітых аўтараў. Многія адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі за вялікі ўклад у культурную спадчыну Полаччыны.

За 95 гадоў на небасхіле літаратурнага аб'яднання «Наддзвіне» запаліліся дзясяткі яркіх імёнаў і прынеслі радасць чытачам не толькі Полацка, але і далёка за яго межамі.

У цяперашні час «Наддзвінне» аб'ядноўвае 27 аўтараў, многія з якіх прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Літаратурнае аб'яднанне шмат робіць для таго, каб захоўвалася чысціня і прыгажосць беларускай мовы, слова было важкім і выразным, а іскра творчасці ніколі не згасала.

https://www.pvestnik.by/?p=80740