У Полацку прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні

12.11.2021

Сёння на базе кацельні «Баравуха-3» адбылося тактыка-спецыяльнае вучэнне па адпрацоўцы дзеянняў органаў кіравання і сіл Полацкага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС (дзяржаўная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый) пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару ў асенне-зімовы перыяд.

У Полацак прыехалі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікі абласных арганізацый, служб і падраздзяленняў. Зладжанасць дзеянняў раённага звяна пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый ацэньвалі таксама і начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Гайшун, начальнік галоўнага ўпраўлення аварыйна-ратавальных служб і рэагавання на НС МНС Сяргей Новік.

У тактыка-спецыяльным вучэнні былі задзейнічаны: кіраўніцтва Полацкага райвыканкама, камісія па надзвычайных сітуацыях пры Полацкім райвыканкаме, аварыйныя службы і арганізацыі раёна, ад зладжанасці дзеянняў якіх залежыць бяспека і камфорт жыхароў, хуткасць аднаўлення сістэм жыццезабеспячэння. Гатоўнасць служб разам рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі была праверана па некалькіх уступных.

Па тактычнай задуме, з прычыны праходжання цыклону па тэрыторыі Віцебскай вобласці з выпадзеннем моцных ападкаў у выглядзе снега рэгіструюцца перабоі ў працы транспарта. Рэзкія перапады тэмпературы выклікалі абледзяненне і абрывы паветраных ліній электраперадачы, з-за ўзнікнення аварый на аб'ектах жыццезабеспячэння насельніцтва, парушана цепла- і электразабеспячэнне спажыўцоў у мікрараёне «Баравуха-3».

У выніку перабояў электразабеспячэння адбыўся збой у працы аўтаматыкі катла ацяплення, што прывяло да яго выбуху з частковым разбурэннем будаўнічых канструкцый і ўзнікненнем пажару ў кацельні «Баравуха-3».

У існуючай сітуацыі было арганізавана аператыўнае апавяшчэнне ўсіх зацікаўленых служб, пастаяннае інфармаванне. Ліквідацыю наступстваў НС першымі пачалі ратавальнікі Полацкага ГРАНС, якія займаліся пошукам і ратаваннем умоўных пацярпелых, ліквідацыяй пажару, аказаннем першай даўрачэбнай дапамогі, і перадачы пацярпелых супрацоўнікам Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Работнікі філіяла «Полацкія электрычныя сеткі» аператыўна аднавілі электразабеспячэнне, лініі электраперадачы, ПУ «Полацкгаз» - газаправода, прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак - працаздольнасць кацельні, пашкоджаных участкаў цепласеткі. Прадстаўнікі КУП «ЖКГ г. Полацка» былі задзейнічаны ў разборцы канструкцый, якія абваліліся. Акрамя гэтага, у рабоце па ліквідацыі ўмоўнай НС прынялі філіял «Аўтобусны парк №2 г. Полацка», РАУС, Полацкі занальны вузел электрасувязі, ДЭУ №32, прадстаўнікі Чырвоны Крыж і іншыя. Усе ўдзельнікі тактыка-спецыяльнага вучэння дзейнічалі строга па алгарытме, дакладна і зладжана, што дазволіла ў сціслыя тэрміны справіцца з усімі пастаўленымі задачамі і ўступнымі.

Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Сяргей Мялешкін:

- Тут разглядаем і адпрацоўваем характэрную для мінулага года сітуацыю. У снежні 2020 года ледзяны дождж, было парушана электра-і цеплазабеспячэнне ў 10 раёнах вобласці, як у жылых дамах, так і сацыяльных аб'ектах. 4 дні вяліся аварыйныя работы па аднаўленні. Таму сёння арганізацыі і падраздзяленні Полацкага раёна адпрацоўваюць уменні па ліквідацыі НС.

Сяргей Новік начальнік галоўнага ўпраўлення аварыйна-ратавальных служб і рэагавання на НС МНС:

— Усе адпрацавалі зладжана, дробныя шурпатасці і недахопы ёсць. Але для гэтага вучэнні і праводзяцца, каб мы ўдасканальвалі свае дзеянні пры ўзнікненні НС. Заўвагі будуць выказаны, кожны на месцах яшчэ патрэніруецца. Бо падчас НС беганіны не павінна быць, галоўная задача - выратаванне людзей.

https://www.pvestnik.by/?p=80268