Увага! Конкурс лагатыпаў праектаў!

12.11.2021

Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў конкурсе на стварэнне лагатыпаў для наступных праектаў:

Праект грамадскага аб'яднання «Белы мядзведзь»

У 2022 годзе падчас свята Вадохрышча на адкрытым вадаёме плануецца правесці так званы «вадохрышчанскі» заплыў з мэтай прапагандавання не толькі праваслаўнага свята, але і спартыўнага маржавання.

Фестываль рэканструкцыі гістарычных дзеянняў Айчыннай вайны 1812 года

5-6 кастрычніка 2022 у г. Полацку пройдзе шэраг тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям 1812 года, і звязаных з г. Полацкам.

Тэрмін падачы работ да 16 снежня 2021

Палажэнне аб конкурсе

Работы дасылаць на адрас:
211415, г. Полацк, пр-т Ф.Скарыны, д.1
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кантактная асоба:
Наталля Мікалаеўна Лукашова
+375 214 46 36 19

 psu.by