На нататку да адкрыцця асенне-зімовага сезона палявання

10.11.2021

Нагадваем, што ў адпаведнасці з правіламі палявання з 6 лістапада ў рэспубліцы адкрываецца асенне-зімовы сезон палявання на пушных паляўнічых жывёл - зайца-русака, зайца-беляка, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога.

У працэсе палявання дапускаецца таксама здабыча ваўка, шакала, лісіцы, янотападобнага сабакі, вароны шэрай, сарокі (пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях у мэтах палявання). Працягнецца сезон палявання да 30 студзеня 2022 года.

Паляванне на зайца-русака і зайца-беляка дазваляецца ў светлы час сутак, як ружэйным, так і безружэйным спосабамі. Ружэйнае паляванне на зайцоў дазволена спосабамі: з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, пры бязружэйным паляванні - хартоў паляўнічых сабак і лоўчых птушак.

Ружэйнае паляванне на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога дазволена ў светлы час сутак спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволенымi прыладамi ружэйнага палявання з'яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных дробам, наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі ад 400 да 1500 джоўляў, а таксама паляўнічыя сабакі - усе пароды акрамя хартоў. Пры бязружэйным паляванні дазваляецца ўжываць пасткі (акрамя завес).

Акрамя таго, у гэты перыяд дазваляецца паляванне на лісіцу і янотападобнага сабаку на норах у светлы час сутак з ужываннем у якасці прылад палявання гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных дробам, паляўнічых сабак - такс і тэр'ераў.

Звяртаем асаблівую ўвагу, што:

паляванне можа праводзіцца толькі ў месцах, указаных у паляўнічай пуцёўцы. Забароненымі для палявання месцамі з'яўляюцца паляўніча-гаспадарчыя зоны і іншыя адзінкі ўнутрыгаспадарчага дзялення (егерскія абходы, паляўнічыя дачы або лясніцтвы), не названыя ў паляўнічай пуцёўцы, у тым ліку зоны спакою;

забараняецца нашэнне і (або) выкарыстанне паляўнічымі ў паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на паляўнічых жывёл ненармаваных відаў паляўнічай зброі з наразным ствалом (стваламі), паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў, падрыхтаваных кулямі.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2020 года № 442 «Аб падаўжэнні тэрміна дзеяння дакументаў», аднаразова падаўжаецца на шэсць месяцаў тэрмін дзеяння наступных дакументаў (у выпадку, калі тэрмін іх дзеянні скончыўся (заканчваецца) з 10 лістапада 2020 г. па 10 лістапада 2021 г.):

дзяржаўнага пасведчання на права палявання;

дазволы органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі;

дазволы на нашэнне паляўнічай зброі і боепрыпасаў да яе, атрыманых у часовае карыстанне на час палявання ў карыстальніка паляўнічых угоддзяў;

рэгістрацыйных дакументаў на паляўнічых сабак і (або) лоўчых птушак, выдадзеных РДГА «БТПР».

Незаконнае паляванне цягне адміністрацыйную (штраф ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад палявання і з пазбаўленнем права палявання), крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю) і грамадзянска-прававую (кампенсацыя шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю) адказнасць.

За парушэнні, звязаныя з нашэннем у паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на пушных паляўнічых жывёл паляўнічай зброі патронаў, забяспечаных кулямі або карцеччу, устаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 3 да 15 базавых велічынь (за паўторнае парушэнне на працягу года - ад 10 да 30 базавых велічынь).

Незаконныя перамяшчэнне (транспарціроўка) або раздзелка дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, у тым ліку загінуўшых, або іх частак цягне адміністрацыйную (штраф ад 20 да 30 базавых велічынь) або крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю) адказнасць.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Тэл. 77-43-27