Самая актуальная і карысная інфармацыя для маладых людзей з усіх куткоў краіны!
Навучэнцы і студэнты могуць даведацца аб ільготах і спецыяльных фондах, маладыя спецыялісты — аб гарантыях па прадастаўленні першага месца працы і кампенсацыях.
Для маладых сем'яў сабралі інфармацыю аб дапамогах, забеспячэнні жыллём і дзяржаўнай адраснай дапамогі.
Цэлы раздзел прысвяцілі прызыўнікам: як стаць на воінскі ўлік, як праходзіць прызыў і каму належыць адтэрміноўка.
Блок «Структура дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» раскажа пра тое, якія інстытуты ўлады каардынуюць маладзёжную палітыку і ў чым заключаюцца іх паўнамоцтвы. У асобным блоку акумуляваны сайты гар-і райвыканкамаў, каб была магчымасць атрымаць актуальную інфармацыю са свайго рэгіёну. Знойдуцца там і спасылкі на старонкі выканаўчай улады ў сацыяльных сетках.
Таксама на сайце публікуюцца апошнія навіны аб маладзёжным руху краіны, адукацыі, навуцы і творчасці.
Інтэрнэт-партал адаптаваны пад мабільныя прылады, працуе на рускай і беларускай мовах. Ёсць таксама версія для слабавідушчых.