З 1 лістапада ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2021 г. № 71 (288,01 руб., рост - на 1,6% ), павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.