Аддзел ДАІ Полацкага РАУС 15 кастрычніка правёў прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечны маршрут»

18.10.2021

Галоўнай мэтай акцыі стала папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў. Таксама супрацоўнікі ДАІ правялі ўзмоцнены кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху пры праездзе і пераходзе пешаходных пераходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіроўцы пры набліжэнні да пешаходнага пераходу павінны загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў, пачынаючых альбо завяршаючых пераход. У сваю чаргу пешаходам трэба пераканацца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, важна паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўцы вас заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі.

https://www.pvestnik.by/?p=79641