На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі з'явілася iнтэрактыўная карта пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19

15.10.2021

Можна знайсці інфармацыю аб рэжыме працы кожнага з іх і кантактныя тэлефоны.

Усяго прышчэпкі робяць па больш чым 850 адрасах. Пункты працуюць у паліклініках, бальніцах і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, здраўпунктах прадпрыемстваў, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, метро, а ў Полацку нават у бібліятэках. Таксама арганізаваны мабільныя брыгады.

https://www.pvestnik.by/?p=79627