У Дзень маці ў Полацку адкрылася спартыўная пляцоўка

15.10.2021

На адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці паралімпійскі чэмпіён, Ганаровы грамадзянін г. Полацка Андрэй Праневіч, Уладзімір Бабічаў першы сакратар віцебскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ».

У Дзень маці ў парку на тэрыторыі Кургана Неўміручасці адбыліся значныя падзеі. Па-першае, адбылося адкрыццё спартыўнай пляцоўкі.

Праект рэалізаваны дзякуючы ўдзелу палачан у раённым суботніку, сродкі якога пайшлі на набыццё вулічных трэнажораў. Іх вырабіла ТАА «НВА «ПраектКанцэпт ПРА». На пляцоўцы ўстаноўлена больш за 10 трэнажораў для трэніроўкі розных груп цягліц, а таксама комплекс для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Вялікую працу правялі работнікі ФСК «Прыдзвінне». Па-другое, адбылося ўзнагароджанне ордэнам Маці палачанкі Вольгі Бурэц.

На адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці паралімпійскі чэмпіён, Ганаровы грамадзянін г. Полацка Андрэй Праневіч, Уладзімір Бабічаў першы сакратар віцебскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ».

https://www.pvestnik.by/?p=79619