Віншаванне з Днём маці ад старшыні Полацкага райвыканкама I. I. Маркавіч і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў I. Ф. Грыбовіча

14.10.2021

Сардэчна віншуем Вас з Днём маці!

Мама — пачатак усіх пачаткаў, невычэрпная крыніца дабрыні, клопату і пяшчоты. Матчына любоў робіць нас мацней і больш упэўненымi, дапамагае пераадольваць жыццёвыя цяжкасці і верыць у поспех.

Асаблівыя словы падзякі маці-гераіням, шматдзетным і прыёмным мамам. Зямны паклон вам, дарагія захавальніцы сямейных традыцый, за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць!

Гэта свята - выдатная нагода сабрацца ў сямейным коле, напоўніць дом душэўнай цеплынёй і шчырай весялосцю.

Мілыя мамы! Няхай вашы дзеці будуць паспяховымі, уважлівымі і любячымi, а ваша жыццё — поўным гармоніі. Жадаем вам больш светлых дзён і падстаў для радасці!

І. І. Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І. Ф. Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

https://www.pvestnik.by/?p=79580