Віншаванне старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіфа Грыбовiча з Днём настаўніка

04.10.2021

Паважаныя настаўнікі, выкладчыкі, выхавальнікі і ветэраны педагагічнай працы!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём настаўніка!

Ваша прафесія з'яўляецца адной з самых патрэбных, важных і ганаровых. Вы не проста даеце дзецям веды, але і выхоўваеце маральныя арыенціры, дапамагаеце ім раскрываць свае таленты і рыхтуеце да самастойнага жыцця. Гэта адмысловая праца, якая патрабуе любові, мудрасці, адданасці і цярпення.

На Полатчыне заўсёды былі, ёсць і будуць таленавітыя, ініцыятыўныя педагогі-прафесіяналы, якія паказваюць высокія вынікі ў сваёй дзейнасці.

Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны педагагічнай працы, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у справу выхавання і адукацыі, але і перадалі свае бясцэнны вопыт і веды цяперашнім настаўнікам.
Дарагія нашы педагогі! Нізкі паклон за вашу высакародную працу, цярпенне, мудрасць і любоў да дзяцей! Жадаем новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, удзячных і мэтанакіраваных вучняў, якія заўсёды будуць радаваць вас сваімі поспехамі!

І. І. Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І. Ф. Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавету дэпутатаў.

Крыніца: https://www.pvestnik.by/?p=79329