Восеньскі кірмаш пройдзе ў Полацку - Полоцк

28.09.2021

Восень — традыцыйны час нарыхтовак на зіму гародніны і садавіны. Прадпрыемствы гандлю і сельгас­вытворцы прадастаўляюць палачанам магчымасць назапасіць усё неабходнае.

З гэтай мэтай 2 кастрычніка ў Полацку на плошчы і праспекце Францыска Скарыны і па вул.Гогаля з 8.00 да15.00 пройдзе восеньскі кірмаш па продажы бульбы, гародніны і садавіны, саджанцаў і іншых тавараў. Прыходзьце за пакупкамі і добрым настроем!

Источник: https://www.pvestnik.by/?p=79191