Полацкія камунальнікі ўвайшлі ў тройку лідараў у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства

14.09.2021

Конкурс прафесійнага майстэрства «Мы адзіныя», сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва вобласці прайшоў у г.п. Шуміліна.

Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне жыллёва-кумунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама сумесна з Віцебскім абкамам Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Удзел у ім прынялі лепшыя ландшафтныя дызайнеры і азеляніцелі з многіх раёнаў Віцебшчыны. Кампазіцыі прыцягвалі сваёй арыгінальнасцю і яркасцю, высокім прафесіяналізмам выканання. Амаль кожная праца прадстаўляла тое, чым славіцца пэўны раён. Работнікі ўчастка «Зелянгас» КУП «ЖКГ г. Полацка» занялі ганаровае 3-е месца. Віншуем!!!