Які кошт харчавання ва ўстановах адукацыі?

10.09.2021

Кошт харчавання ва ўстановах адукацыі дыферэнцыраваны і залежыць ад рэжыму працы ўстановы, узросту дзіцяці, кратнасці прыёму ежы.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі яна залежыць ад рэжыму ўстановы, узросту дзіцяці і вар'іруецца ад 2,75 да 5,38 руб. ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі кошт залежыць таксама ад узросту навучэнцаў, часу знаходжання ва ўстанове і кратнасці харчавання. Калі арганізацыя харчавання ажыццяўляецца ўстановай адукацыі самастойна, без прыцягнення іншых арганізацый, яго кошт складае ад 1,31 да 1, 59 руб. Пры арганізацыі харчавання іншымі арганізацыямі да бюджэтнага кошту дадаецца павышаючы каэфіцыент 1,3, адпаведна, кошт вар'іруецца ад 1, 7 да 2, 07 руб. Ён актуальны для аднаразовага харчавання. Акрамя таго, для шэрагу катэгорый прадугледжаны льготы.