У Полацку аднаўляюцца спартыўныя трэніроўкі для жанчын пенсійнага ўзросту

10.09.2021

Як ва ўмовах пандэміі захаваць сваё здароўе, прывабнасць і нават жыццё?

Маладыя гады сышлі ў мінулае, і прыходзіць неабходнасць змагацца з уласным целам і задумацца, як умацаваць сілы і дух.

Спартыўныя трэніроўкі для жанчын 50+ нібы эліксір маладосці і добрага самаадчування: целу добра, а галаве лёгка. Фізічнымі практыкаваннямі вы палепшыце кровазварот, нармалізуеце артэрыяльны ціск, папярэдзiце развіццё розных хвароб. З 1 верасня аднаўляюцца спартыўныя трэніроўкі для жанчын пенсійнага ўзросту на базе фізкультурна-спартыўнага клуба «Прыдзвінне». Дзве групы набіраюць для рэгулярных заняткаў у спартзале па вул. Дзяржынскага, 54, і дзве - па вул. Войкава, 7 (другі паверх - спартзала гарадской лазні №1). Трэнер - Аляксандра Міхайлаўна Банькоўская. Рэгулярныя заняткі будуць праводзіць бясплатна ў панядзелак, сераду і пятніцу. Кантактны тэлефон трэнера 8 (033) 335-48-02. Тэлефануйце, не саромейцеся, чакаем вас, паважаныя жанчыны!