Аб любові да сабе, здароўi, якасці жыцця і аб масажным кабінеце ў Полацку

10.09.2021

Масаж ужываўся людзьмі са спрадвечных часоў і немагчыма дакладна вызначыць народ, якому належала б пальма першынства ў вынаходстве масажу.

Ён зараджаўся і развіваўся паралельна ў некалькіх краінах, на розных кантынентах.

Да добрага масажыста прыводзіць «сарафаннае радыё». Яго рэкамендуюць сябрам і знаёмым, чарга на сеансы распісана на месяц наперад. Менавіта такі метад перадачы інфармацыі прывёў рэдакцыю нашай газеты ў масажны кабінет Ганны Сівянковай. Ганна - прафесіянал сваёй справы, ужо шмат гадоў займаецца лячэбным масажам. Вырашае канкрэтную праблему, з якой прыйшоў чалавек. Мае медыцынскую адукацыю, што дазваляе дапамагаць людзям на высокім узроўні. - Важна любіць сябе, прыслухоўвацца да свайго цела, не варта трываць боль, а трэба прывесці ўсё ў стадыю рэмісіі і радавацца жыццю — сцвярджае майстар. Ганна добра валодае пальпаторным метадам даследавання - распазнае навобмацак рукамі асобныя мышцы, цягліцавыя групы, звязкі, сухажыллі, азызласць тканін, зменены цягліцавы тонус. Заўсёды збірае інфармацыю ў свайго кліента, які менавіта боль турбуе, супрацьпаказанні, а таксама ўдакладняе ці маюцца спадчынныя захворванні.

Майстар выдатна робіць лячэбны, антыцэлюлітны, вакуумны масажы. Валодае тэхнікай гуаша. А пасля сеансу, у якасці хатняга задання, каб паскорыць працэс выздараўлення, Ганна можа парэкамендаваць практыкаванні з лячэбнай/ прафілактычнай гімнастыкі. Не заўсёды кліенты прыходзяць з канкрэтнымі захворваннямі, многія шукаюць настрой, спрабуюць расслабіцца пасля цяжкага працоўнага дня, зняць стомленасць і негатыўныя эмоцыі. - Калі чалавек доўга знаходзіцца ў стрэсавай сітуацыі, пастаянна няма настрою, то гэта пераходзіць у фізіялогію. Пачынаюць хварэць спіна, ногі, мучаць галаўныя болі. А гэта абавязкова адбіваецца на якасці жыцця, — запэўнівае Ганна. Гэта праца - практычна як у псіхолага. Ганна можа падтрымаць размову на любую тэму. Немалаважны той факт, што майстар - чалавек з добрай энергетыкай. Гэта 50% поспеху, таму што пасля сеансу вы павінны быць напоўнены жыццёвымі сіламі. Масаж неабходны ўсім - і дарослым, і дзецям, і пажылым людзям. У першую чаргу ён патрэбны здаровым людзям для падтрымання добрага самаадчування і прафілактыкі розных захворванняў. Можна смела сказаць, што масаж мае самыя шырокія паказанні, важна граматна падысці да выбару і правядзення працэдуры. Масажны кабінет адкрыты для вас з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 18.00, па адрасе г.Полацк, пр-т Ф. Скарыны,13 (гасцінічны комплекс «Славянскі»), ком.225. Толькі па папярэднім запісе па тэлефоне 8 (029) 773-21-39 (пасля 19.00).