Якая адказнасць прадугледжана за самавольнае будаўніцтва?

10.09.2021

Многія домаўладальнікі лічаць, калі зямля належыць па праве ўласнасці, то можна распараджацца ёю па сваім меркаванні. Але ці так гэта і што пагражае за «самабуд»?

Самавольнае будаўніцтва згодна з арт. 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, самавольнае будаўніцтва — дзейнасць па стварэнні ці змяненні нерухомай маёмасці шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі (прыбудовы, надбудовы, перабудовы) капітальнага будынка (будынка, збудавання), калі яна ажыццёўлена:

• на самавольна занятым зямельным участку;

• на зямельным участку, які выкарыстоўваецца не па мэтавым прызначэнні;

• без атрымання неабходных дазволаў на будаўніцтва, рэканструкцыю альбо без праектнай дакументацыі.

Нерухомая маёмасць, створаная ў выніку самавольнага будаўніцтва, з'яўляецца самавольнай пабудовай. Гэта значыць, калі чалавек што-небудзь пабудаваў (дом, хлеў, летні душ і т. п.) без дазволу мясцовага органа ўлады або праекта - гэта лічыцца самавольным будаўніцтвам, або «самабудам». Наступствы пры самавольным будаўніцтве, у тым ліку пры набыцці зямельнага ўчастка з размешчанай на ім самавольнай пабудовай, выканаўчым камітэтам прымаецца ў дачыненні да зямельнага ўчастка наступнае рашэнне:

• аб зносе самавольнай пабудовы і прывядзенні зямельнага ўчастка ў прыдатны для выкарыстання па мэтавым прызначэнні стан з вызначэннем у такім рашэнні тэрмінаў выканання гэтых дзеянняў;

• аб прывядзенні самавольнай пабудовы ў ранейшы стан, да ажыццяўлення самавольнага будаўніцтва, з вызначэннем у такім рашэнні тэрмінаў выканання гэтых дзеянняў.

Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь таксама прадугледжана пэўная адказнасць за самавольнае будаўніцтва згодна з раздзелам III, гл. 22, арт. «Самабуд», ажыццёўлены на зямельным участку, прадастаўленым у прыватную ўласнасць альбо пажыццёвае спадчыннае валоданне, можа быць прызнаны на права ўласнасці, калі захаванне самавольнай пабудовы не цягне істотных парушэнняў (не перашкаджае суседзям, не праігнараваны правілы пажарнай бяспекі, не парушае будаўнічых нормаў і правілаў). Па кансультацыю можна звяртацца ў Полацкае раённае архітэктурнае бюро па адрасе: г. Полацк, вул. Камуністычная, 4а. Тэлефоны для даведак: 8(033) 334-79-93, 46- 27-24. Як правільна забудоўшчыку ў Полацкім раёне трэба атрымаць заключэнне ўзгадняючых арганізацый па будаўніцтве на зямельным участку. Такое заключэнне таксама робіць Полацкае раённае архітэктурнае бюро. З дадзеным заключэннем трэба звярнуцца ў службу «Адно акно» Полацкага райвыканкама і напісаць заяву на выдачу дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва або рэканструкцыю, падаўшы неабходныя дакументы. Выканкам выносіць рашэнне па будаўніцтве (рэканструкцыі) і дае выпіску з рашэння на працягу месяца пасля падачы заявы. Пасля атрымання выпіскі можна прыступаць да распрацоўкі будаўнічай дакументацыі (праекта) і будаўніцтва (рэканструкцыі) на зямельным участку.