Вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19: сітуацыя па Полацкім рэгіёне

10.09.2021

Як і чакалася, з пачаткам навучальнага года і надыходам восеньскага перыяду ў Полацкім рэгіёне, як і ў цэлым па краіне, павялічваецца колькасць заражэнняў COVID-19 і назіраецца рост колькасці хворых з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.

Штодня па горадзе і раёне выяўляецца 30-35 інфіцыраваных COVID-19. Гэта не азначае, што усе пераносяць хваробу ў цяжкай форме, аднак у ГБ №1, якая функцыянуе ў рэжыме інфекцыйнага шпіталя, да 90 ложках плануецца разгарнуць дадатковыя. Усяго за апошні тыдзень рост захворвання склаў: каранавіруснай інфекцыяй - на 19,1%, вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі - на 10%, пнеўманіямі - на 11%. Сітуацыю яшчэ можна ўтрымаць пад кантролем пры свядомым выкананні грамадзянамі масачнага рэжыму, сацыяльнага дыстанцыявання, абмежаванні наведванняў месцаў масавага збору людзей. Самым эфектыўным сродкам абароны ад заражэння з'яўляецца вакцынацыя. Падумайце аб уласнай бяспецы і бяспецы навакольных! У цяперашні час ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных структурных падраздзяленнях ДУАЗ «Полацкая ЦГБ» можна прышчапіцца вакцынай Гам-КОВИД-Вак («Спадарожнік V»). Нагадваем, што вакцына двухкампанентная, інтэрвал паміж першай і другой вакцынацыяй складае не менш за 21 дзень. Імунны адказ арганізма фармуецца праз 3-4 тыдні пасля другой прышчэпкі.