Матэрыяльна-тэхнічная база Полацкай ЦГБ папоўнілася новым абсталяваннем

10.09.2021

Дыягнастычны арсенал Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы папоўніўся новым абсталяваннем.

Дзякуючы спонсарскай дапамозе ТАА «ЭдзiТэк» набыты партатыўны УГД-апарат высокага класа. Ён будзе выкарыстоўвацца для ажыццяўлення даследаванняў у аддзяленні рэанімацыі і пры правядзенні шэрагу аператыўных умяшанняў, падчас якіх неабходны кантроль УГД. Як адзначыў намеснік галоўнага ўрача Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы па медыцынскай частцы Аляксей Аніськовіч, апарат таксама будзе выкарыстоўвацца пры абследаванні пацыентаў, транспарціроўка якіх з-за цяжару стану абцяжарана альбо зусім не магчыма. Безумоўна, у бальніцы ёсць УГД-апараты. Пры неабходнасці яны дастаўляюцца ў патрэбнае месца, аднак на гэта затрачваецца шмат сіл і, галоўнае, губляецца час. Новае ж абсталяванне кампактнае і, адпаведна, манеўранае. Пры гэтым, валодаючы высокім разрашэннем, апарат дазваляе ўбачыць тое, што неабходна лекарам для пастаноўкі дыягназу і наступнага эфектыўнага лячэння.

У цэнтральным стэрылізацыйным аддзяленні бальніцы (ЦСА) з'явіўся таксама новы стэрылізатар на 560 літраў. Ён набыты ў рамках Праграмы развіцця Полацкага раёна да 2025 года. Яго з'яўленне мае, без перабольшання, стратэгічную значнасць. У ЦСА стэрылізуюцца усе вырабы медыцынскага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў маніпуляцыйных кабінетах і аперацыйных. Пры адсутнасці стэрыльных матэрыялаў правядзенне аперацый становіцца немагчымым. Такім чынам, любы збой у працы абсталявання мог пацягнуць за сабой вялікія праблемы ў лячэбным працэсе. У бальніцы ёсць стэрылізатары меншага аб'ёму, зараз жа, з увядзеннем у строй новага, з'явіўся запас трываласці.