Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Ведаю Беларусь»

08.09.2021

«Наша новая ініцыятыва, якая стартуе ў горадзе над Сожам падчас маладзёжнага свята ў гонар 19-годдзя з дня нараджэння БРСМ, накіравана на падтрымку сістэмы комплекснага грамадзянскапатрыятычнага выхавання маладых людзей розных узроставых катэгорый. Праект «Ведаю Беларусь» уключае серыю аднайменных online-квізаў. Правядзенне гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў па пытаннях гісторыі, геаграфіі, культуры запланавана на 10, 16 і 20 верасня, — распавёў Аляксандр Лук'янаў. - 16 верасня ў Мiнску адбудзецца адкрыты чэмпіянат сярод байцоў студэнцкіх атрадаў па хуткаснай зборцы спілс-карт Беларусі»

З 21 верасня па 10 кастрычніка ў краіне пройдуць абласныя (Мінскі гарадскі) рэспубліканскія чэмпіянаты па хуткаснай зборцы спілс-карт «Ведаю Беларусь» з удзелам каманд навучэнцаў агульных сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і прафесіянальнатэхнічных устаноў адукацыі, студэнтаў і курсантаў вышэйшых навучальных устаноў, працуючай моладзі. Усе жадаючыя з 8 па 15 верасня могуць прайсці online-рэгістрацыю для ўдзелу ў адборачных турах. У канцы кастрычніка адбудзецца фінал гэтага мерапрыемства, у якім у асабістым заліку і камандных спаборніцтвах пазмагаюцца пераможцы ў кожнай з катэгорый удзельнікаў. Адначасова з чэмпіянатам БРСМ арганізуе ў рэгіёнах краіны мерапрыемствы турніру «Ведаю Беларусь» па зборы ўнікальных варыянтаў пазлаў з выявай аб'ектаў, звязаных з культурна-гістарычнай спадчынай Беларусі і найноўшай гісторыяй краіны, якія складаюцца з 180 элементаў