Палачане сталі прызёрамі турыстычнага злёту педагагічных работнікаў Пскоўскай вобласці

08.09.2021

3-5 верасня ў Себежскім раёне на базе НП «Себежскі» — кемпінг «Шкрэды» прайшоў традыцыйны 34-ы турыстычны злёт педагагічных работнікаў Пскоўскай вобласці.

У 2021 годзе у злёце прымала ўдзел 15 каманд. Дзякуючы цёплым сяброўскім адносінам у гэтым годзе была каманда ўпраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама, у склад якой ўвайшлі педагогі полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, сярэдняй школы №6 і сярэдняй школы №16.

Са словамі прывітання выступілі: дэпутат раённага сходу дэпутатаў Себежскага раёна Таццяна Тарасенка, начальнік аддзела адукацыі адміністрацыі Себежскага раёна Сяргей Везавітаў, начальнік аддзела экалагічнай асветы нацыянальнага парку «Себежскі» Кацярына Беларукава. На працягу трох дзён, настаўнікі спаборнічалі ў турыстычным майстэрстве, спартыўным арыентаванні і конкурсах мастацкай самадзейнасці. Па выніках удзелу ў спаборніцтвах каманда ўпраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама заваявала 3 агульнакаманднае месца. Акрамя таго, была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Пскоўскім абласным цэнтрам дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій і Полацкім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі. Фота з архіва упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама.