За 12 дзён супрацоўнікамі аддзела ДАІ Полацкага РАУС выяўлена 776 парушэнняў ПДР

08.09.2021

За час правядзення спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Увага - дзеці!» супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Полацкага РАУС выяўлена 776 парушэнняў ПДР

З іх за непрадстаўленне перавагі пешаходам на пазначаных пешаходных пераходах – 53. 6 кіроўцаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. 31 кіроўца прыцягнуты да адказнасці за парушэнні правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў. А таксама быў зафіксаваны шэраг іншых парушэнняў правілаў дарожнага руху. ДТЗ з удзелам дзяцей на тэрыторыі Полацкага раёна не зарэгістравана