Тэрміны восеньскага прызыву ў войска перанеслі

08.09.2021

Гэтай восенню адправяцца навабранцы ў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на месяц раней.

У рамках восеньскага прызыву-2021 камплектаваць злучэнні і воінскія часці беларускай арміі будуць з 25 кастрычніка па 5 лістапада. Зменіцца таксама і дата правядзення ваеннай прысягі ў армейскіх калектывах. У сувязі з пераносам тэрмінаў прызыву, у 2021 годзе яна пройдзе 20 лістапада. Праўда, гэтыя змены закрануць не ўсіх прызыўнікоў. Да прыкладу, маладых людзей на тэрміновую вайсковую службу ва ўнутраныя войскі МУС, часткі Дзяржаўнага пагранiчнага камітэта і КДБ адправяць як звычайна - з 15 да 30 лістапада. У дадзены момант у раённых ваенных камісарыятах праводзяць медыцынскі агляд, прафесійна-псіхалагічны адбор, вывучэнне маральнадзелавых якасцяў маладых людзей, якія прызнаны прыдатнымі па стане здароўя да нясення вайсковай службы.