Палачане змогуць прайсці навучанне ў школе для блогераў

08.09.2021

Трапіць у школу блогераў можа кожны, незалежна ад узросту, прафесіі і рэгіёна Беларусі

СберБанк i Mastercard стварылі бясплатную школу блогераў. Навучанне будзе доўжыцца 8 тыдняў. За гэты час студэнтаў навучаць ствараць якасны кантэнт, паставяць тэхніку прамовы, пакажуць, як рабіць сакавітыя фатаграфіі і прыгожыя ролікі. У якасці выкладчыкаў выступяць прафесійныя фатографы, відэаграфы, рэжысёры, прамоўцы і вядомыя блогеры, а таксама прадстаўнікі банка і плацежнай сістэмы. Для ўдзелу трэба пакінуць заяўку ў інтэрнэце. Заняткі пачнуцца ўжо 13 верасня. Яны будуць праходзіць па панядзелках у фармаце вебiнараў. Акрамя каштоўных ведаў па выніках навучання самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі, сярод якіх спецыяльная кальцавая лямпа для здымак. А лепшаму вучню прапануюць выступіць у якасці амбассадора па прасоўванні прадуктаў Mastercard СберБанка.