Раённая педагагічная канферэнцыя прайшла ў Полацку

30.08.2021

У галоўным педагагічным форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, ветэраны педагагічнай працы, маладое пакаленне педагогаў.

Сустрэча адбылася ў гарадскім Палацы культуры.

На канферэнцыі былі вызначаны галоўныя задачы і напрамкі работы на наступны навучальны год. Заслужаным работнікам сферы адукацыі былі ўручаны ўзнагароды. На форуме працягнула сваю гісторыю ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвала мудрасці маладым спецыялістам. Дарэчы, усяго ва ўстановы адукацыі прыйшлі працаваць 67 чалавек.

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Фота Святланы ЧАРКОЎСКАЙ