Як не парушыць правілы дарожнага руху, перасоўваючыся на ровары?

30.08.2021

З кожным годам на дарогах Полаччыны становіцца ўсё больш ровараў.

Гэта і не дзіўна, бо двухколавы транспарт вельмі зручны для перамяшчэння. Да таго ж у горадзе ствараюцца ўсе ўмовы для аматараў велапрагулак.

На жаль, веласіпедысты не заўсёды выконваюць правілы дарожнага руху, падвяргаючы сябе і навакольных небяспеws. — Ровар — адзiн з самых няўстойлівых і неабароненых транспартных сродкаў, нават нязначныя сутыкненнi могуць прывесці да сур'ёзных наступстваў, —адзначае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Полацкага РАУС Віталь Кантораў. - Самае распаўсюджанае парушэнне - язда па праезнай частцы пры наяўнасці тратуараў, веладарожак або абочыны. Да таго ж, многія веласіпедысты не лічаць патрэбным спешвацца для перасячэння пешаходнага пераходу. Варта памятаць, што веласіпедысты павінны рухацца па спецыяльна адведзенай дарожцы. Калі няма такой магчымасці - па абочыне, тратуары, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў. І толькі пры адсутнасці гэтых элементаў - у крайняй правай паласе праезнай часткі. Пры перасячэнні дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен спешыцца і весці ровар побач з сабой, кіруючыся патрабаваннямі, прадугледжанымі Правіламі для руху пешаходаў.

Супрацоўнікі ДАІ, спыняючы парушальнікаў, сутыкаюцца з тым, што многія веласіпедысты не ведаюць правілы дарожнага руху.

- Мы стараемся з кожным правесці гутарку, асаблівую ўвагу ўдзяляем юным удзельнікам дарожнага руху, - падкрэсліў Віталь Кантораў. — Каб засцерагчы дзяцей, ПДР забараняюць выязджаць на дарогі веласіпедыстам маладзей 14 гадоў. Перш чым адпускаць дзіця самастойна катацца, трэба пераканацца, што ён будзе гэта рабіць у бяспечным месцы, а не на праезнай частцы.

Лічбы. З сакавіка па жнівень гэтага года да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 314 веласіпедыстаў, 1538 пешаходаў, 277 з якіх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Адбылося 2 ДТЗ з удзелам непаўналетніх веласіпедыстаў. Ровар павінен мець спраўныя тармазную сістэму, рулявое ўпраўленне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга вiду, спераду — святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду — чырвонага, а з кожнага боку — аранжавага. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак павінны быць уключаны: спераду — фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду — ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Акрамя гэтага, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ездзіць у святлоадбівальнай камізэльцы і пры руху не выкарыстоўваць навушнікі.