Увазе насельніцтва! На радыёперадаючых станцый РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы

26.08.2021

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова.

Кожны такі набор называецца «мультыплекс».

У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расiя-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-i мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-ці мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ.

№ п.п.

Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі

Ахопліваемыя раёны

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал *

Віцебская вобласць

жнівень 2021

1

Мінская вобласць, АРТПС Мядзел

Пастаўскі

2-i

51

(714 Мгц) ​​

41

(634 Мгц) ​​

31.08.2021

верасень 2021

2

Віцебская вобласць, АРТПС Шаркаўшчына

Шаркаўшчынскі

Глыбоцкі

Мiёрскі

Пастаўскі Браслаўскі

2-i

53

(730 Мгц) ​​

23

(490 Мгц) ​​

06.09.2021

3

Магілёўская вобласць, ОРТПС Магілёў

Аршанскі

Талачынскі

1-ы

49

(698 Мгц) ​​

21

(474 ​​Мгц) ​​

08.09. 2021

4

Аршанскі

Талачынскі

2-i

56

(754 Мгц) ​​

32

(562 Мгц) ​​

08.09. 2021

5

Віцебская вобласць, АРТПС Даўгінава

Мiёрскі

Верхнядзвінскі

Расонскі

2-i

53

(730 Мгц) ​​

23

(490 Мгц) ​​

09.09.2021

6

Магілёўская вобласць, АРТПС Запруддзе

Дубровенскі

1-ы

49

(698 Мгц) ​​

21

(474 ​​Мгц) ​​

15.09. 2021

* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».

Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Даведачная інфармацыя:

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:

1-шы мультыплекс: https://beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard

2-i мультыплекс: http://zala.by/karta-okhvata

3-ці мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

Рэгіянальнае ТБ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting .

Звесткі ў табліцы пазначаны на перыяд жнівень-верасень 2021 года.